nacdem's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
nacdem's LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Tuesday, January 4th, 2005 | | 12:31 pm |
ЧАС НА МЯНЕ
Неяк сумна самотна ніхто не адзавецца no comments цішыня сухі стук кла-ві-а-ту-ры Нешта цісьне сэрца, мінае дзень падобны на дзень. Некалі мы зьбіралі маркі, здавалі іспыты, ніякавелі бачачы любімага чалавека, лаяліся на працы, пілі шампан і хадзілі на выбары а нейдзе ў нябёскіх кнігах прапісаны чакае Час на мяне час раптоўны што ўзяць з сабой на той бераг нічога але гэта ўжо ўсё, мама так, сынок гэта ўсё ўжо значыць ўсяго толькі усяго гэтулькі дык гэта цэлае жыцьцё так цэлае жыцьцё *** (Czas na mnie) Tadeusz Różewicz | | Monday, January 3rd, 2005 | | 5:28 pm |
СТАРЫЯ
Яшчэ год, яшчэ адно кольца на дрэвах і мілімэтар гумусу ў глебе, яшчэ некалькі сівых валасоў. Міжволі задумаесься пра сваё жыцьцё і пра КАБЕЧЫ ЛЁС! "...Старыя кабеты, брыдкія, злыя--люблю іх, Яны соль зямлі, Ня грэбуюць адпадкамі чалавецтва Ведаюць адваротоны бок медалю каханьня веры дыктатары прыходзяць, адыходзяць з рукамі заплямленымі крывёю чалавечых істотаў старыя кабеты падымаюцца на досьвітку мыюць і гатуюць купляюць мяса зеляніну хлеб стаяць на вуліцы моўчкі старыя кабеты несьмяротныя Гамлет тузаецца ў мярэжы Фаўст штукуецца сьмешна нікчымна Раскольнікаў сячэ сякерай старыя кабеты незьнішчальныя паблажліва ўсьміхаюцца.........." ................... Вось як пісаў Ружэвіч ( Тадэвуш ) | | Friday, December 31st, 2004 | | 4:27 pm |
A.D. MMV
З Новым Годам! Вынікі году 2004—ягоны канец навеіў нейкі мэлянхалічны настрой, і гэта ня дзіва, калі які ўжо год бацькі і сваякі знаходзяцца далёка ад цябе. Братухна клікаў на НГ у Нямеччыну, але неяк не здолела вырвацца ў Менск па візу, столькі справаў па сканчэньні дысеру і дапамозе хворай Аркадзевай матцы. Былі вясёлыя моманты, як знойдзеная і зноў згубленая (“обретенная і утраченная” © Аркадзік) дзьвухсотэўравая купюра, прапанова рукі і сэрца ад аднаго літоўскага прафэсара, мілая кампанія ў санаторыю “Чырвоны маяк” у Сімяізе, гара Котка, Ялта, Алупка. Сканчэньне асноўнай часткі працы над дысэртацыяй. Прыемная пара ў Любэку, з сям’ёй брата. Неспадзяванае адкрыцьцё Live Journals. Моманты не зусім вясёлыя—канчатковае афармленьне разводу з Вадзімам, рэфэрэндум, зноў пачала паліць, нягледзячы на гэта набрала 5 кг лішняй вагі. Агулам кажучы—нармальны год, хоць натуральна хачу, каб наступны быў лепшы і шчасьліўшы. Але як пачытаць іншыя дзёньнікі, то ў людзей спрэс незадавальненьне гэтым годам, і забабона што гэта—дзеля ягонай бісэктузнасьці (высакоснасьці). | | Thursday, December 30th, 2004 | | 1:35 am |
ВІЛЬНЯ
Колькі дзён як прыехала з Вільні. Вільня--містычная краіна маго сэрца. Тут адчуваеш сябе ў кантэксьце, адчуваеш: ты ня выпадак, не адвольная гульня лёсу, але зьвяно ў ланцугу сьветабуду. Чуешся часткай цудоўнага ўсясьветнага пляну, па якім кожны чын, кожнае слова, кожная думка маюць сэнс, маюць наступствы. Віленскія вуліцы--нібы мэтафары жыцьцёвых шляхоў. Скляпеньні храмаў, зацішныя й велічныя-- мэтафары лёсаў, бы каталёг усіх момантаў жыцьця. Сыйшоўшыя стагоддзі й сыйшоўшыя жыцьці вытыркаюцца нейдзе з маестатычных алтароў, зіхцяць у сонечных промнях праз шыбу высокага вакна, хаваюцца ў барвовым захадзе сонца за шчэцьцю дахаў, званьніц і пагоркаў. Дыханьне адыйшоўшых пакаленьняў нібы чуецца ў шуме ветру, у мармытаньні хваляў Вялейкі, у ціўканьні птушак на Замкавай гары, у дробных стуках абцасаў па Завальнай вуліцы. Грудзі мае поўныя Вільняй, вільгацьцю туману, ладанам сабораў, сьвежым вятрыскам, смуродам аўтамабільнага выхлапу. Наўскасяк лягла на гэты горад адбітка і майго жыцьця, і я ўзіраюся ў яго, узіраюся ў ягоныя выявы, спрабуючы зразумець свой шлях і свой лёс. Узіраюся--і ня бачу адказу, толькі лагодную, ледзь заўважную ўсьмешку на каменных вуснах. Я сам-насам з сабою, і тут зьяўляюся сама сабою, зазіраючы сабе ў вочы. А зь неба--шэрага, пяшчотна- блакітнага, крывава-чырвонага і аксамітна-чорнага, у стракаценьні зорак, цягнецца, блізіцца і выпрастваецца нада мною ўсемагутная і ўсеахопная, нябачная, цяжкая далонь. | | Wednesday, December 29th, 2004 | | 2:01 pm |
MARIA P.-J.
ШЭЙХ Мой араб незнаёмы (Няшмат пра яго мне вядома) Бурнус мае белы як сьнег Пярсьцёнкі з пунсовага лалу Ён пахне амбрай, сандалам Ён джэнтльмэн—напалову І напалову—абрэк Раз у кавярні шумнай і люднай На мне спыніў ён пякучы позірк І вочы свае распрастаў нада мной Бы чорныя, з вярблюжай воўны, намёты Бліснуў пякельным агнём Бы жарабец да кабылы І пераскочыў праз платы й агароджы І бяз рук схапіў мяне Пракрычэў мне бяз словаў Сэрца мне сьціснуў бяз руху Бы ў жыцьцядайным трымценьні І ажно сам сябе спудзіў За ўсьмешку, бы зьмей, затуліўся Вус падкруціў смаляны І зноўку звычайным зрабіўся * Пад кутам--яшчэ 1 верш Паўлікоўскай, у маім меней адсканалым перакладзе. ( Болей ) | | 12:41 pm |
ЯШЧЭ З ПАЎЛІКОЎСКАЙ
КОЛЕРЫ НАЦЫІ Бела-крывавы, ільняны, Крывава-белы, пунсовы Бінт, што ірве кайданы, Штандар, які ломіць засовы! Гэты знак з крывёй змагароў Упарты вецер тараніць, Узносіць яго ўгару Як гонар, Як доўг, Як памяць. * Здаецца, бінт-сьцяг апеты Сокалавым-Воюшам і Кастусём Тарасавым (?). Але Паўлікоўская была раней… | | Monday, December 27th, 2004 | | 5:58 pm |
СЛАВА ЎКРАІНЕ
Праглянула ЖываДзёны за мінулыя паўтара тыдні, парадвалася за Неньку Україну. Трапляюцца цікавыя посты, фоткі. Лепей за газэту або тэлік праясьняюць сытуёвіну. І ты ўсё вадно як бы на Майдане. Але ёсьць і незадаволеныя. Шыпяць: “Геть Паноў з Халуямі”; сярдуюць-крыўдуюць некаторыя, што‘Ўкраіна, ачмуроная аранжавай чумой’, пійшла на захад, у вагонь пякельны, заміж каб у райскія кушчы на ўсходзе. І Крываносы-Налівайкі ўзгадваюцца, і “Встанем вместе с Януковичем под бело-голубую хоругвь Богородицы!”(эт' чё, сурьёзн', ребят', Янука з Багародзіцай у адзін сказ мясьціць). Я вось так па-жаночаму тут мяркую вось што. Вот прымерна падкаціўся пад мяне гладкі Польскі Пан, парфумай пахне, галантны, рукі цалуе non-stop. Купляе стужкі каляровыя, ангажыруе ў будуар. А тут падкочваецца Казак-Гайдамак, з мацюкамі. Пахне трохмесячнымі анучамі й перагарам. Хапае за розныя месцы, крычыць: “Хадзем у стог куляцца!” Дык тут любая дзяўчына ці кабета разважлівая выбар зробіць хуткі, непамыльны. Не на карысьць “чорнай косткі”, ясна. Вось і ва Ўкраіны развагі хапіла. Так што не абязсудзьце, тав. Налівайка, Распуцін ды іншая права.\ /.слава. | | 5:21 pm |
PAWLIKOWSKA-JASNORZEWSKA
Учора вярнулася зь Вільні. Усю дарогу чытала тамок польскай паэткі Марыі Паўлікоўскай. Вось адзін з ладнай купы вершыкаў, што спадабаліся, у маім недасканалым перакладзе. EROTIQUE На раскіданых падушках з яванскіх батыкаў райскіх Паміраю салодка, бяз жалю. Паміраю ціха, бяз крыку. Час, за фіранкай схаваны, трымціць матыльковымі крыламі, А галава мая, ў стоме, хіліцца ўсё ніжэй…. Нарэшце кранаю Полюс, і сьнег ў валасах маіх тае, А наском чаравічка дастаю да траваў шумячых Льянас... Ляжу я на мапе тропікаў, на палымяным Экватары І на ядвабе падушак з каляровага батыку... Працягваю Табе свае рукі, у Твой бок найсалодшы І пад рукамі адчуваю зоркі, што прысунуліся нізка над намі… Абдымаю Цябе, загорнутага ў пахмурны намёт нябёсаў, І валіцца долу неба, з грукатам бы ад бэляк, крокваў і дошак, Абсыпае нас месяцам, хмарамі, сонцам. Сьвет нам застаўся дваім. І так спачываю, укрытая Небам, і сэрцам Тваім. Current Mood: labai gerai...Current Music: Saint-Saens | | Monday, November 29th, 2004 | | 2:23 am |
GENERATION LU
Глянула колькасьць жывадзёньцаў з Беларусі--ідзе на трэцяю тысячу, але "цяжкую думу наводзіць яна". Генэрацыя цынічных скацапленых істотаў у Беларусі (розныя ivs, vitally, z_i_g_f_r_i_d, shlyahtich, bormaley). Спрабуюць быць звычайнымі cool*нікамі, постмадэрністамі, як моладзь іншых краёў. Так дэфэктыўнае дзіця ў школе хоча модна апранацца і быць папулярным. Але кожны, хто гэта бачыць, падсьвядома кажа сабе: "Бяз воргану ён, бяз воргану..." Без воргану павагі да свайго. Беднае дзіця... "А напэўна ў іх таксама ёсьць мамы..." | | Tuesday, November 23rd, 2004 | | 6:06 pm |
ЦЕ, ЩО...
Нешта несамавітае робіцца ў сьвеце з гэтай Украінай. Мне перш пазванілі бацькі з Нэтаніі, ці там у нас не страляюць і ці няма ў Добрушы ці Гомелі дэманстрацыяў. Потым пазваніў брат з Любэку, і тады, як згаварыўшысь: знаёмыя з Ізраілю, Польшчы, Нямеччыны. І нават з Піцеру, былая аднакурсьніца. Усім дзякуй, павесялілі крыху. Хутчэй бы папераводзілі там усіх праз Майдан, пажадана без крыві і без падзелу Ўкраіны на тры дзяржаўкі. Дарэчы, насіла на сваёй сумцы налепку з ТАКам, ніхто не заўважаў і не зважаў. А сёньня нейкі а клугэр мент падыйшоў у раёне прахадной “Гяроя Працы”, дзе чакала на свайго пасію (пасія?), і кажа: “Эту налепачку луччы сьняць, незарэгістрыраваная сімволіка”. --“Як гэта, кажу, незарэгістрырана, калі я сама афіцыйны прадстаўнік?”.-- “А, вы іс Польшы? Эта-ш папольскі?”-- “А ты можа з Урупінску, не разумееш?” –“Не-а, я с Дуброўны”. Тут паказаўся мой Аркадзік, я кажу мянту: “Ну тады пасядзі тут, я сама аткрою. Пака”. Ідзем, Аркадзік трохі бледны: “Што хацеў?” Я: “Прыколваўся пайсьці ў кіно.” Паружавеў. Мужукі, курча. | | Monday, November 22nd, 2004 | | 4:18 pm |
СЛОЎЦЫ
Знайшла ў бібліятэцы Гомельскага універу такую-вось кніжку: Ант. Полевой. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии. Інстытут Беларускай Культуры, Менск, 1926. Што за Полевой такі, можа Растаргуеў? І вось якія цудоўныя слоўцы там трапляюцца (выдзелена). Выпісала з слоўнічка ў канцы паўзабытыя словы, каб у памяці вышэй падняць. Абравіта —проста (рас. прямо) Аддудурыцца—аттапырыцца ( Болей ) | | Friday, November 12th, 2004 | | 1:08 pm |
| | 12:44 pm |
| | 12:40 pm |
МІНІМАЛІЗМ
Вось як акуратненька выглядае арэал краёў, якія я наведала: | | Thursday, November 11th, 2004 | | 10:33 am |
WYŚCIGI NIEPODLEGŁOŚCI ---ТОЛЬКІ 86 ГОД
Цікава, што беларуская незалежнасьць намінальна старэй за польскую. Вось як, на цэлых сем з гарой месяцаў! Пілсудскі абагнаў Дмоўскага й прыймчаў у Варшаву 86 год таму, як ужо існавала БНР. Але невядома ці дачакаем, каб гэткага, напрыклад, кшталту вершыкі зьявіліся ў фальклоры беларускім: Gdy w życiu cię ktoś zrani, A w sercu pozostawi bliznę— Pamiętaj, że więcej cierpiała Białoruś—twoja Ojczyzna. | | Tuesday, November 9th, 2004 | | 2:53 pm |
КАБ БЫЛА РАМАНТЫКАМ, НАПІСАЛА-Б У ГЭТЫ РАДОК: "СМАГА"
“Беларуская літаратура—гэта вялікая літаратура. Асабліва калі падумаць, што яе чытае ў кожны канкрэтна ўзяты момант максімум 50 чалавек,--то і задужа вялікая”. Так казаў некалі мой навуковы кіраўнік, ужо нябожчык, асоба супярэчлівая. Меў рацыю, нажаль. Прапорцыя чытачоў на аднаго пішучага па-беларуску невысокая. Што рабіць? Верыць. Я веру. Чытаю. І вось пішу. Нібы паліваю сухое дрэва, бо ведаю: нейдзе глыбака, там--ёсьць жывыя карэньчыкі. Яны просяць піць. | | Monday, November 8th, 2004 | | 3:52 pm |
| | Friday, November 5th, 2004 | | 1:32 pm |
МНЕ СОН БЫЎ
Сасьніла, што была на нейкай ці то канфэрэнцыі, ці сэмінары. Прыйшоў прывітаць прызідзент Лукашэнка. Пасьля прамовы стаў гаварыць з удзельнікамі ў нейкім фае. Я прарвалася праз натоўп проста да яго, стала казаць: «Вы узурпатар і мярзотнік. Вы забіваеце Беларусь!» Ён палядзеў, кажа: «А вось пра гэта якраз я і хацеў пагутарыць». Селі нейдзе ў баку, ля стала з напоямі. Я стала крычэць, што ён ліхадзей і злачынца. Але тут да стала падыйшлі маладыя людзі, многа. Яны пачалі шумна перагаворвацца, наліваць сабе напоі з вялікіх пласмасавых бутэлек. Я перастала чуць свой голас. Прызідзент Лукашэнка ўсьміхнуўся і разьвёў рукамі. Прачнулася. | | Thursday, November 4th, 2004 | | 5:49 pm |
ДАПІСАЦЬ ЗА ГЕНІЮША (у сэньсе ГЕНІЯ), ЧЁ-ЛІ?
У расейскага паэта Аляксандра Блока двойчы запіс у нататніку (кастрычнік 1907, травень 1908): Тема для фантастическаго рассказа: «Три часа в Могилеве на Днепре». Высокий берег, белые церкви под месяцем и быстрые сумерки. | | 5:26 pm |
MALIKI YAHMI ZZINI
Іслам. У гаротнай зямельцы нашай капітальна скварыцца ЎСЁ. Гл. сайт: http://www.islam.by. Якая недарэчнасьць. Касьмічная адчужанасьць. Мутата мутот і ўсячаская мутата. |
[ << Previous 20 ]
|